У адным з раёнаў Менску прарвала водаправод. Рамантавалі амаль 12 гадзін

Вуліца Ташкенцкая ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

У адміністрацыі Заводзкага раёну Менску паведамілі аб аднаўленьні водазабесьпячэньня, якое спынілася ўвечары 19 лютага ў выніку прарыву водаправоднай сеткі на вуліцы Ташкенцкай, 22.

Як вынікае з афіцыйных паведамленьняў, у выніку затапіла пад’язныя шляхі да некалькіх жылых дамоў.

У адміністрацыі сьцьвярджаюць, што ўвесь час, пакуль ішоў рамонт, жыхарам падвозілі пітную ваду.

Аб аднаўленьні водазабесьпячэньня паведамілі бліжэй да 7-й раніцы 20 лютага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз маразы ў Беларусі павысіліся тарыфы на ацяпленьне, асабліва для «дармаедаў»


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве энэргетыкі паведамілі, што ў Менску цалкам аднавілі ацяпленьне. Праз чатыры дні пасьля аварыі