Ужо сёньня: Гадавіна першага мітынгу пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Менску

На адной з трыбунаў стадыёну «Дынама» ў Менску, 19 лютага 1989 году

Падзеі 19 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

19 лютага 1989 году адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Менску. Ён стаў першым дазволеным мітынгам у БССР пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. У ім узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Мітынг арганізавалі аргкамітэту БНФ і Канфэдэрацыя беларускіх суполак (на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый). ​Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі, а таксама вярнуць гістарычную сымболіку, зрабіць яе дзяржаўнай.

Таксама ў гэты дзень

1236 — папа Рыгор IX абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.

1855 — францускі матэматык і астраном Урбэн Левэр’е паказаў у Парыскай акадэміі навук першую ў сьвеце мапу надворʼя — прагноз надворʼя для Эўропы на раніцу таго ж дня.

1878 — Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.

Фанограф

1910 — Арганізаваная першая беларуская вечарына ў Горадні.

1918 — упершыню бел-чырвона-белы сьцяг узьняўся над будынкам губэрнатарскага палацу ў Менску.

1918 — Выканкам і СНК Заходняй вобласьці і фронту выехалі зь Менску ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду ў загадзе № 1 абвясьціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».

1918 — Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расеяй і Беларусьсю абвяшчалася парванай.

1954 — прыняты Ўказ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб перадачы Крымскай вобласьці са складу РСФСР у склад Украінскай ССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1473 — Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.

1767 —Юзаф Пешка, мастак, прадстаўнік клясыцызму.

1864 — Вячаслаў Адамовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

1887 — Янка Пазьняк, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык, дзед палітыка Зянона Пазьняка.

1890 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт.

1901 — Сяргей Бусел, беларускі грамадзкі дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня.

1908 — Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча.

1910 — Палікарп Манькоў, дзяяч СБМ і эміграцыі.

1915 — Мацьвей Смаршчок, доктар мэдыцыны, паэт, грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі і эміграцыі.

1935 — Генадзь Аўсянікаў, актор, народны артыст Беларусі.

У памяці

1729 — Караль Панцажынскі, каталіцкі біскуп у ВКЛ.

1905 — Якуб Наркевiч-Ёдка, фізык, мэдык, біёляг.

1951 — Андрэ Жыд, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1952 — Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Кнут Гамсун

1979— Янка Геніюш — беларускі мэдык, вязень ГУЛАГу, муж паэткі Ларысы Геніюш.

1993 — Чэслаў Кудаба, географ-краязнаўца.

2016 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік.

Умбэрта Эка