Адпаведны ўказ абнародавалі на Нацыянальным праўным партале Беларусі.
Раней, згодна з указам аб некаторых пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня вайскова-тэхнічнай супрацы Беларусі з замежнымі краінамі і аб экспартным кантролі, вайсковымі пастаўкамі маглі займацца тры дзяржаўныя беларускія кампаніі — «Белзьнешпрамсэрвiс», «Белспэцзьнештэхнiка» і «Белтэхэкспарт».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне раскрылі схему паставак для расейскага ВПК, за якой стаіць інжынэр зь БеларусіШто вядома пра новага спэцыяльнага экспартэра
Як вынікае з базы kartoteka.by, кампанію зарэгістравалі некалькі месяцаў таму «ГрандСпэцТрэйдынг» — 13 лістапада 2025 году. Яе юрыдычны адрас — у Менску на вуліцы Сухараўскай, 16. Пад гэтым адрасам месьціцца гандлёвы цэнтар «Праздник».
Згодна з заканадаўствам Беларусі, зьвесткі аб акцыянэрах закрытых акцыянэрных таварыстваў непублічныя, таму канцавыя бэнэфіцыяры ў Адзіным дзяржаўным рэестры без спэцыяльнага запыту не раскрываюцца.
У пераліку прадпрыемстваў, якія падпарадкоўваюцца Дзяржаўнаму вайскова-прамысловаму камітэту Беларусі, ЗАТ «ГрандСпэцТрэйдынг» няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш траціць немагчыма». Як расьце вайсковы бюджэт Беларусі і на што ідуць грошы