Ужо сёньня: дзень народзінаў Максіма Гарэцкага

Максім Гарэцкі з жонкай Леанілай, дзецьмі Леанідам і Галінай. 1923 год

Падзеі 18 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 лютага 1893 году нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лексыкограф, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Ён аўтар аповесьцяў «Дзьве душы» і «Ціхая плынь», дакумэнтальна-мастацкіх запісак «На імпэрыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка» і многіх іншых твораў. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», літаратурна-крытычную працу «„Маладняк“ за пяць гадоў. 1923–1928», «Хрэстаматыю беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», суаўтар «Руска-беларускага слоўніка» (з Гаўрылам Гарэцкім) і інш. Расстраляны ў 1938 годзе НКВД.

Your browser doesn’t support HTML5

Максім Гарэцкі "Дзьве душы"

Гэты дзень у гісторыі

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаемніцай польскага каралеўскага трону.

1370 — бітва пад Рудавай, пад Каралеўцам, паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам.

1537 — у Маскве падпісалі мірную дамову, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.

1918 — у ноч на 19 лютага выканкам Рады Ўсебеларускага зьезду ўзяў уладу ў Менску.

1952 — Грэцыя і Турэччына ўступілі ў NATO.

2014 — украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану.

Наступ сілавікоў на Майдан, 18 лютага 2014

2022 — вызвалілі з турмы палітзьняволеную грамадзянку Швэйцарыі Натальлю Хершэ.

У гэты дзень нарадзіліся

1872 ― Макс Фактар, вынаходнік і вытворца касмэтыкі, заснавальнік кампаніі Max Factor.

1887 — Уладзіслаў Талочка, каталіцкі сьвятар, адзін зь першых вёў набажэнствы па-беларуску, культуроляг, гісторык.

1912 — Клім Грыневіч, паэт, ахвяра сталінізму.

1922 — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

Міхаіл Савіцкі, фота Яўгена Коктыша

1935 — Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.

Сяргей Картэс

1944 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі».

Яўген Будзінас і Генадзь Грушавы

1946 — Надзея Артымовіч, паэтка.

1948 — Міхась Мірановіч, паэт-гумарыст.

1954 — Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.

1957 — Віктар Пічукоў, гісторык.

1963 — Міхаіл Тумеля, рэжысэр-мультыплікатар.

У памяці

1538 — Ян з княжатаў літоўскіх, віленскі біскуп, апякун Скарыны.

1546 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

Марцін Лютэр спальвае папскую булу, гравюра, 1557

1564 — Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.

1845 — Ігнат Анацэвіч, гісторык і архівіст.

1943 — Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, спалены жывым нацыстамі.

1943 — Юры Кашыра, сьвятар-марыянін, расстраляны нацыстамі.

1956 — Янка Семашкевіч, каталіцкі сьвятар і паэт.

1967 — Робэрт Опэнгаймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту.

Робэрт Опэнгаймэр

1979 — Надзея Абрамава, пісьменьніца, журналістка, адна з кіраўніц Саюзу беларускай моладзі.

1979 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр, вязень ГУЛАГу.

1987 — Барыс Кавэрда, забойца савецкага паўпрэда Пятра Войкава.

1995 — Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.

Заір Азгур, 1928

2022 — Альбіна Сямёнава, літаратуразнаўца і пісьменьніца.