У Магілёўскай вобласьці пасажырскі цягнік зьбіў дзікую жывёлу

Ілюстрацыйнае фота

Беларуская чыгунка паведаміла, што ўначы 16 лютага на перагоне Барсукі-Быхаў пасажырскі цягнік сутыкнуўся зь дзікай жывёлінай.

У паведамленьні адзначаецца, што цягнік выйшаў з Полацку 16 лютага а 17:16 і мусіў прыбыць у Берасьце 17 лютага а 9:28. Праз інцыдэнт цягнік спазьняецца арыентавана на адну гадзіну.

Сярод пасажыраў ніхто не пацярпеў. З перагону, на якім адбыўся інцыдэнт, цягнік пачаў рух а 0:16.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Беларускай чыгунцы адбылося некалькі здарэньняў зь цягнікамі