У Берасьцейскім таварыстве выратаваньня на вадзе паведамілі аб гібелі 86-гадовай жанчыны, якая прыйшла пакарміць дзікіх птушак.
Паводле відавочцаў, жанчына наблізілася да краю прычалу, каб пакарміць птушак, і ў яе выпаў пакунак з кормам у ваду. Жанчына нахілілася, каб яго злавіць, але страціла раўнавагу і ўпала ў ваду.
Гэта адбылося на адлегласьці ўсяго паўмэтра ад берага.
Жанчыну выцягнуў з вады мінак. Мэдыкі хуткай дапамогі спрабавалі яе рэанімаваць, але жанчыну ўрэшце выратаваць не змаглі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені 122 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі