Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» з раніцы 16 лютага апублікавала 15 паведамленьняў аб праблемах у руху гарадзкога грамадзкага транспарту
Ужо чацьвёрты дзень запар на некаторых маршрутах спыняюцца тралейбусы. У «Мінсктрансе» паведамілі, што гэта адбываецца праз «пашкоджаньне кантактнай сеткі».
На 40 хвілін удзень спыняўся рух трох маршрутаў трамваяў — № 3,6,7. Рух арганізоўвалі толькі да Менскага трактарнага заводу, прычыну не назвалі. 25 хвілін «праз тэхнічныя праблемы» не хадзілі трамваі № 1 і 4.
Амаль паўгадзіны не хадзілі аўтобусы № 115э і 145с — нібыта праз парушэньне правілаў паркоўкі.
У адным выпадку на 25 хвілін спыняўся рух тралейбусаў праз аўтамабільную аварыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску трэці раз за апошнія некалькі дзён спыніліся тралейбусы