«ЗША пасадзілі бакі за стол перамоваў... Людзі крытыкуюць спробы прэзыдэнта Трампа. Міжнародная супольнасьць асуджае. Але мы стараемся працягваць адыгрываць сваю пазытыўную ролю. Мы спадзяемся, што вайна скончыцца — чым хутчэй, тым лепш», — сказаў ён на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам у Будапэшце.
Ён таксама сказаў, што гэтая вайна ніколі б не пачалася, калі б прэзыдэнтам ЗША быў Дональд Трамп.
«Мы працягваем рабіць усё магчымае, каб пакласьці гэтаму канец... Мы спадзяемся, што зможам гэта спыніць. Пабачым», — дадаў дзяржаўны сакратар ЗША.
Марка Рубіё падзякаваў Орбану за яго ролю ў мірным працэсе, а таксама адзначыў яго моцнае лідэрства. Рубіё сказаў, што сувязі ЗША з Вугоршчынай уваходзяць у «залатую эру».
«Прэзыдэнт Трамп глыбока адданы вашаму посьпеху, таму што ваш посьпех — гэта наш посьпех. Мы хочам, каб гэтая краіна квітнела. Гэта ў нашых нацыянальных інтарэсах, асабліва пакуль вы зьяўляецеся прэмʼер-міністрам і лідэрам гэтай краіны», — сказаў дзяржаўны сакратар ЗША.
Віктар Орбан заявіў, што яго краіна па-ранейшаму падтрымлівае мірныя намаганьні ЗША ва Ўкраіне, і што Будапэшт па-ранейшаму адкрыты для правядзеньня мірнага саміту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рубіё ў Браціславе сустрэўся зь Фіцам, адкінуў размовы аб выхадзе ЗША з NATO і заклікаў да ўзмацненьня ролі ЭўропыМіністар замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта таксама абвясьціў пра «новы залаты век» у адносінах паміж Вугоршчынай і ЗША падчас візыту Рубіё.
- Марка Рубіё наведвае Вугоршчыну 16 лютага. Напярэдадні ён зьдзейсьніў кароткі візыт у суседнюю Славаччыну, а таксама прыняў удзел у канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне.