Як паведаміў 16 лютага Белстат, гуртовы таваразварот у студзені 2026 году ў параўнаньні з студзенем 2025 году зьнізіўся на 9,2%.
Таксама зьнізіўся таваразварот грамадзкага харчаваньня.
«Аптовы таваразварот у студзені 2026 г. склаў 12,3 млрд рублёў, ці 90,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2025 г. Тавараабарот грамадзкага харчаваньня ў студзені 2026 г. склаў 570 млн рублёў, або 96,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня 2025 году», — піша Белстат.
Як паведаміў Белстат, у студзені прамысловая вытворчасьць у параўнаньні з студзенем 2025 году ўпала на 3,4%, пры гэтым апрацоўчая вытворчасьць — на 7,5%.
Раней прырост фіксаваўся ў горназдабыўной вытворчасьці, але і яна ў студзені прасела на 1,3% у параўнаньні з студзенем 2025 году.
Эўразійскі банк разьвіцця раней заяўляў, што «стрымальным фактарам застаецца зьніжэньне попыту на беларускую прадукцыю праз запаволеньне эканомікі ключавога гандлёвага партнэра — Расеі. Пры гэтым высокія інвэстыцыйная і спажывецкая актыўнасьць падтрымліваюць рост эканомікі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога, — тлумачэньне эканаміста Крука ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя паскараецца: цэны ў Беларусі за першы месяц году вырасьлі на 0,5% ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка скрытыкаваў Віцебскую вобласьць за правал эканамічных паказчыкаў у 2025 годзе