Прэзыдэнт Польшчы заявіў, што краіна павінна імкнуцца да стварэньня ўласнай ядзернай зброі

Караль Наўроцкі

Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў інтэрвію польскаму навінаваму каналу Polsat News заявіў, што ён «вялікі прыхільнік уступленьня Польшчы ў ядзерны праект».

Абмяркоўваючы ўзрастаючую міжнародную нестабільнасьць і нявызначанасьць у сфэры бясьпекі, Наўроцкі сказаў, што Польшча павінна пачаць працу ў гэтым кірунку «з захаваньнем усіх міжнародных нормаў».

У адказ на пытаньне аб тым, ці дазволяць ЗША Варшаве пайсьці па гэтым шляху, будучы ўдзельнікам Дагавора аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі, Наўроцкі сказаў: «Я гэтага ня ведаю, але нам трэба рухацца ў тым кірунку, дзе мы можам пачаць працаваць».

«Мы — краіна на мяжы ўзброенага канфлікту. Агрэсіўная, імпэрская пазыцыя Расійскай Фэдэрацыі ў дачыненьні да Польшчы добра вядомая», — падкрэсьліў польскі прэзыдэнт.

Адказваючы на пытаньне аб магчымай рэакцыі Масквы на зьяўленьне польскай ядзернай праграмы, Караль Наўроцкі сказаў, што «Расея можа агрэсіўна рэагаваць на што заўгодна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі, што ня будуць склаўшы рукі назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і згадалі ядзерную зброю

Вясной 2025 года папярэдні прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў ЗША перамясьціць ядзерныя боегалоўкі на тэрыторыю яго краіны ў якасьці стрымліваючага фактару супраць расійскай агрэсіі. У мінулым годзе Польшча падпісала пагадненьне з Францыяй, якое, паводле слоў прэм’ер-міністра Дональда Туска, адкрые шлях для пашырэньня францускай сыстэмы супрацьракетнай абароны зь ядзернай сыстэмай на Польшчу.

Польшча траціць амаль 5% свайго ВУП на абарону і зьяўляецца найбуйнейшым атрымальнікам абаронных крэдытаў па праграме ЕС SAFE.