У Менску ў трэці раз за апошнія некалькі дзён спыніліся тралейбусы

Ілюстрацыйнае фота

У дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс» паведамілі, што з ночы ў некалькіх раёнах сталіцы Беларусі спыняўся рух тралейбусаў праз пашкоджаньне кантактнай сеткі.

На сайце прадпрыемства адзначаецца, што праблемы з кантактнай сеткай пачаліся ўвечары 13 лютага, а на раніцу суботы рух тралейбусаў спыняўся на вуліцах Алібегава, Брыля, праспэктах Пушкіна і Дзяржынскага, на Брылеўскай, Голубева, Нямізе, Мясьнікова.

Рух больш за дзесяць маршрутаў арганізавалі ў аб’езд.

Прычыны пашкоджаньня кантактнай сеткі не называюць.

13 лютага збоі ў руху тралейбусаў у Менску адбыліся больш, чым на 20 маршрутах. Перад гэтым праблемы з курсіраваньнем электратранспарту тлумачылі неспрыяльнымі ўмовы надвор’я.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зноў праблемы з рухам тралейбусаў. Цяпер праз пашкоджаньне кантактнай сеткі