У Менску зноў праблемы з рухам тралейбусаў. Цяпер праз пашкоджаньне кантактнай сеткі

Ілюстрацыйнае фота

У Менску больш, чым на 20 маршрутах адбыліся збоі ў руху тралейбусаў.

Як паведамляецца на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», рух спынены праз пашкоджаньне кантактнай сеткі. Некаторыя тралейбусы зьмянілі свой маршрут.

У прыватнасьці, з 06:58 спыніліся тралейбусы № 103, з 6:44 — №№ 10, 39, 47, з 6:38 — №№ 34, 46, 53.

Не ажыцьцяўляюць перавозку пасажыраў тралейбусы №№ 25, 32, 36, 64, 14, 58, 7, 9, 14, 44, 10, 14, 39, 47, 58, 77, 8, 31, 47, а таксама электрабус № 103.

Для тралейбусаў №№ 13, 77 зьмянілі маршрут.

Тыдзень таму збоі ў руху тралейбусаў адбыліся праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адным з раёнаў Менску спыніўся рух тралейбусаў. Улады папярэдзілі пра збоі ў транспарце праз галалёд і туман