Згодна з паведамленьнем Гомельскага аблвыканкаму, гэта адбылося а 03:55. Жыхары не пацярпелі, іх перасялілі ў кватэру з «манэўранага фонду».
Улады нагадалі, што для перадухіленьня такіх інцыдэнтаў трэба загадзя расчышчаць дах і не дапускаць назапашваньня ападкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску — праблемы з вывазам сьмецьця, але ўлады сьцьвярджаюць, што яны лякальныяКамунальнікі заклікалі грамадзян быць пільнымі
У жыльлёва-камунальнай гаспадарцы Менску заклікалі грамадзян быць пільнымі з прычыны хвалі пацяпленьня, калі з ростам тэмпэратуры паветра пачынае актыўна раставаць сьнег і з дахаў, падстрэшкаў, аконных адліваў і гаўбцоў можа падаць наледзь.
Камунальнікі заклікалі быць пільнымі пры выхадзе з пад’ездаў, не хадзіць пад дахамі, гаўбцамі і вокнамі, зважаць на надвор’е.
«Такія захады засьцярогі дапамогуць унікнуць непрыемных сытуацыяў у пэрыяд сэзонных зьменаў надворʼя», — нагадалі камунальнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад выбухам у шматпавярховіку ў Гомлі быў пажар, распачалі крымінальную справу