На волю пасьля адбыцьця пакараньня выйшаў сваяк прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту па абароне

Сяргей Франчук. Архіўнае фота

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат былога намесьніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, які цяпер зьяўляецца прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту па абароне.

Як паведаміла праваабарончая ініцыятыва dissidentby, Франчука затрымалі 9 жніўня 2022 году. Тады пяць чалавек з менскага АМАПу ўварваліся ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве і арыштавалі.

28 красавіка 2023 году Сяргея Франчука асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а ў ліпені распачалі новую справу і дадалі яшчэ паўгоду пазбаўленьня волі.

10 студзеня 2025 году адбыўся яшчэ адзін суд паводле новага артыкулу, у выніку чаго да тэрміну дадалі чарговыя паўгоду зьняволеньня.

Франчук цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю 20 студзеня 2026 году. Ён ужо пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бясьпецы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 ліпеня: яшчэ адзін вырак стрыечнаму брату прадстаўніка палку Каліноўскага