Сёньня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэньне ў Вашынгтон на паседжаньне «Рады міру» – новай ініцыятывы Дональда Трампа. Аднак у ЗША паляціць не ён, а міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў. Гэта выглядае як асьцярожны дыпляматычны манэўр.
Бо ў той самы час расейская СВР раптоўна заявіла пра пагрозу «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі і нібыта заходні сцэнар да 2030 года. Сыгнал з Масквы прагучаў акурат тады, калі зьявілася магчымасьць нават сымбалічнага кантакту Менска з Захадам.
У «ПіКу Свабоды» пра гэта размаўляюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Аркадзь Мошэс зь Фінскага інстытута міжнародных адносінаў.
0:00 Заява СВР – сыгнал Менску з Масквы? Валер Карбалевіч 4:01 Адмова Лукашэнкі ляцець у ЗША – вынік ціску Крамля? 8:46 Чаму Трамп вырашыў запрасіць Лукашэнку ў ЗША? 14:45 Чаму ў заяве СВР фігуруе 2030 год? 19:23 Ці кантакты Лукашэнкі з Захадам раздражняюць Крэмль? Аркадзь Мошэс 20:58 Ці магла паўплываць на Лукашэнку заява СВР? 25:12 Ці бачыць Масква рызыку аслабленьня зьвязкі Менск–Масква? 28:14 Што павінен зрабіць Лукашэнка, каб Масква захвалявалася? 29:04 Наколькі Лукашэнка мае прастору для манэўру паміж Масквой і Захадам?