«У Кіеве працуе „цэнтар нязломнасьці“ — месца, дзе ёсьць сьвятло, цяпло і падтрымка, дзе адчуваецца салідарнасьць і чалавечнасьць. Сёньня ўсталёўваецца ўжо другі намёт, бо першы больш не спраўляецца з колькасьцю людзей, якім патрэбна дапамога. Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў», — паведаміў Аляксей Францкевіч.
Першы такі пункт беларусы адкрылі ў канцы студзеня. Яго апякае валянтэрскі цэнтар «Сустрэча», які ў Беларусі летась у лістападзе прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі пункт нязломнасьці» адкрыўся ў Кіеве, які цярпіць ад расейскіх атак на энэргетыкуУ Кіеве пасьля мэтанакіраваных абстрэлаў расейскіх войскаў па цеплавой і энэргетычнай інфраструктуры амаль 1 400 жылых дамоў застаюцца безь цяпла, зь іх 1100 з двух раёнах, у якіх немагчыма аднавіць цеплазабесьпячэньне праз крытычныя пашкоджаньні Дарніцкай ЦЭЦ.
З сярэдзіны студзеня ва ўкраінскай сталіцы таксама дзейнічаюць аварыйныя адключэньні электраэнэргіі — часьцей за ўсё жыхары Кіева атрымліваюць электрычнасьць ад 3 да 6 гадзін на дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна выратавала маё жыцьцё». Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэры. ФОТА, ВІДЭА