У арт‑прасторы «Парасон» у Менску прайшлі ператрусы і затрыманьні, пра гэта піша праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
У арт-прасторы праходзілі курсы народных рамёстваў, лекцыі, квізы, майстар-клясы.
У тэлеграм-канале @parason_art прасторы публікаваліся абвесткі пра майстар-клясы і імрэзы, прысьвечаныя беларускай культуры. Апошняе паведамленьне там было ў абед 9 лютага.
«Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатар і іншыя цікавосткі з гуманітарнага сьвету», — гаворыцца пра «Парасон» на сайце прасторы.
З чым менавіта зьвязаны прыход сілавікоў — невядома.
У канцы 2025 і пачатку 2026 года былі затрыманыя арт-мэнэджар Алег Ларычаў і музыка Алесь Чумакоў. Культурная ініцыятыва «Да Зораў», да якой яны, паводле вэрсіі сілавікоў, мелі дачыненьне, была прызнана «экстрэмісцкім фармаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас затрыманьня фігурантаў «справы цюкоў» сілавікі малявалі ім крыжы на вопратцы і на галаве. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 студзеня: судовага экспэрта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»