Як паведамілі амэрыканскія мэдыя, 8 лютага стала вядома аб запрашэньнях, які Дональд Трамп накіраваў лідэрам дзяржаваў, якія ўжо сталі чальцамі Рады міру або дагэтуль ня вызначыліся з сваім рашэньнем.
Чакаюць, што першае паседжаньне пройдзе ў штаб-кватэры амэрыканскага Інстытуту міру. Як паведамілі мэдыя, на першым паседжаньні будуць абмяркоўваць пытаньні аднаўленьня сэктару Газа.
Мірны плян Трампа перш прадугледжваў, што Рада міру стане органам, які будзе каардынаваць кіраваньне Газай і яе аднаўленьне пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў паміж Ізраілем і палестынскімі групоўкамі.
Статут Рады міру, падпісаны сёлета ў студзені амаль дваццацьцю дзяржаўнымі лідэрамі ў Давосе (Швайцарыя), прадугледжвае, што арганізацыя пад старшынствам Трампа будзе мець шырокі мандат у спрыяньні ўрэгуляваньню канфліктаў і ў іншых рэгіёнах сьвету. Крытыкі выказвалі Трампу засьцярогі, што ён хоча падмяніць падкантрольнай яму Радай міру органы ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь на падпісаньні статуту Рады міру прадстаўляў пасол у Швайцарыі