Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала ягоная дачка Натальля Пятровіч.
Генадзю Шчэрбаню 57 гадоў. Ён этнічны ўкраінец. На пачатку 1990-х яго як вайскоўца перавялі служыць у Беларусь — у Берасьцейскую, потым у Горадзенскую вобласьць. У 2000 годзе Шчэрбань сышоў у адстаўку ў званьні маёра. У 2017-м разам з жонкай зноў паехаў жыць ва Ўкраіну, у Гастомель пад Кіевам. Шчэрбань — грамадзянін Беларусі, ва Ўкраіне мае сталы дазвол на жыхарства.
Апошні раз перад палонам Генадзь Шчэрбань выходзіў на сувязь 16 сакавіка 2022 году. Прыгарад Кіева ўжо акупавалі расейскія войскі. У Гастомелі заставаліся трое жыхароў. Шчэрбань заставаўся ў пасёлку прагледзець за хворай пажылой суседкай. 16 сакавіка ён пайшоў карміць скаціну і не вярнуўся ў дом. Пазьней вызваленыя з палону ўкраінцы расказалі родным, што Генадзь Шчэрбань знаходзіцца ў палоне.
У 2023 годзе дачка Генадзя Шчэрбаня расказвала Свабодзе пра спробы вярнуць бацьку празь Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Або ідзеш за нас ваяваць, або ў палон». Былы беларускі вайсковец больш як год у расейскай турме