Гасьцініцу ў самым цэнтры мястэчка ўжо спрабавалі прадаць за поўны кошт, але ахвочых не знайшлося.
Цяпер двухпавярховы будынак плошчай 870 м² у самым цэнтры выставілі на таргі за 193 422 рублі, піша Office Life.
Цагляны будынак 1973 году пабудовы месьціцца насупраць райвыканкаму непадалёк ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. Пакупніку давядзецца зрабіць у ім рамонт і выкарыстоўваюць яго надалей як гасьцініцу.
У студзені з таргоў спрабавалі прадаць сем гістарычных аб’ектаў. Пакупнікі знайшліся толькі на два — маёнтак «Малыя Дольцы» ў вёсцы Новае жыцьцё Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці і будынак кляштару кармэлітаў у Глыбокім. Іх купілі за сымбалічную цану — 101 і 47,25 рубля адпаведна.