Як адзначаецца на сайце прадпрыемства, Рух арганізавалі да разваротнага кальца «Ангарская-3».
Апроч таго, «Мінсктранс» папярэдзіў, што праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я магчымыя адхіленьні ў руху грамадзкага транспарту і заклікалі пасажыраў улічваць гэта пры плянаваньні сваіх паездак.
Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла, што на вуліцы Радыяльнай тралейбусы спынілася праз дарожна-транспартнае здарэньне — электратранспарт не курсіруе на маршрутах № 34, 35, 41, 42 з 7:30. Рух маршруту № 42 арганізавалі да плошчы Запароскай.
У Міністэрстве ў надзвычайных сытуацыях Беларусі папярэдзілі аб імавернасьці абрыву ліній сувязі і электраперадач, ускладненьня руху транспарту і аўтамабільных аварый праз галалёд.
Сыноптыкі паведамілі, што 6 лютага будзе воблачнае надвор’е, на большай частцы Беларусі прагназуюць ападкі ў выглядзе сьнегу, мокрага сьнегу і дажджу. Тэмпэратура паветра 0, — 6°С, на паўночным усходзе 7-9 градусаў марозу. Вецер паўднёва-ўсходні, месцамі парывы да14 м/с.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заявілі, што праз маразы ў Беларусі адбываюцца «штатныя адключэньні» электраэнэргіі. У трох рэгіёнах скасавалі заняткі ў школах