Як адзначаецца ў паведамленьні службы, грамадзян трэціх краін паменела на 4,7%, а краін Эўразьвязу — пабольшала на 25,3%.
«Скарачэньне ліку працаўнікоў з трэціх краін у асноўным было абумоўлена зьмяншэньнем патоку беларусаў, азэрбайджанцаў, таджыкаў, кіргізаў і малдаван», — сказала намесьніца дырэктара Службы занятасьці Гедрэ Сінкявічэ.
Трэць новых працаўнікоў у 2025 годзе прыехала з Украіны (32,1%, або 19,1 тысячы), пятая частка — зь Беларусі (19,9%, або 11,8 тысячы), 10,2% (6,1 тысячы) — з Узбэкістану і яшчэ 3,5 тысячы (5,8%) — зь Індыі.
Згодна з інфармацыяй службы, агулам цяпер у Літве найбольш на рынку працы занятыя ўкраінцы (51 800), беларусы (47 200 супраць 46 600 на пачатак 2025 году), узбэкі (11 200), таджыкі (7100), індыйцы (6100).
Цяпер у Літве працуюць 174 500 іншаземцаў, у тым ліку 158 100 — грамадзяне трэціх краін з 138 дзяржаваў і 16 400 — грамадзяне 26 краін ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скараціліся падатковыя паступленьні ў бюджэт Літвы ад бізнэсаў зь беларускімі каранямі