У інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ ён расказаў, як знаходзяць тых, хто ўхіляецца ад падаткаў, у таксі і стаматалёгіі.
«Каб разумець, дзе адбываецца падатковае правапарушэньне, на неабавязкова стаяць за агароджай і падглядаць, хто што робіць. Сёньня мы можам гэта вызначыць з аналізу тых зьвестак, якія маем, і ісьці ўжо мэтанакіравана да таго падаткаплатніка, у якога з 100-адсоткавай імавернасьцю будуць парушэньні, і потым ужо запускаць непасрэдна свае мэтады работы», — сказаў Дзьмітры Кійко.
Паводле яго, у стаматалягічных установах, дзе працуюць, напрыклад, 9 лекараў, цэлы дзень аналізуецца магчымасьць запісу, практычна часу для наведваньня няма, але пры гэтым у дзень прабіваецца ўсяго толькі 15 чэкаў. «Ужо пасьля апэратыўных мерапрыемстваў прызначаюцца кантрольныя мерапрыемствы, а там прыхаваныя даходы на мільёны рублёў», — дадаў міністар.
«Калі возьмем сфэру таксі, то ў нас ёсьць выпадкі, па якіх заводзяць крымінальныя справы, бо гэта ўжо больш сур’ёзныя парушэньні, арганізаваныя па 3, па 4, па 5 мільёнаў налічэньня ў рамках адной асобы», — адзначыў Дзьмітры Кійко.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі заплянаваў на 2026 год больш штрафаў і канфіскацыяў маёмасьці