У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі паведамілі, што пры паездках у Расею абанэнты беларускай мабільнай сувязі атрымліваюць па 150 хвілін на ўваходныя і выходныя размовы, а таксама да 5 гігабайт інтэрнэт-трафіку паводле тарыфаў, параўнальных з тарыфамі ў хатняй сетцы.
Як адзначаецца ў паведамленьні ведамства, аналягічныя правілы дзейнічаюць у Беларусі для абанэнтаў расейскай мабільнай сувязі.
«Неабходна было вырашаць шэраг пытаньняў тэхнічнага, прававога характару. Калі мы разумеем, што ў нас ёсьць танныя размовы па сетках сотавай сувязі, могуць зьявіцца махляры, якія будуць выкарыстоўваць гэтыя сеткі для перакіданьня дарагога камэрцыйнага трафіку», — сказаў першы намесьнік міністра сувязі Павал Ткач.
Паводле яго, сувязістам «трэба было дакладна зразумець, што той трафік, які выкарыстоўваюць людзі па сетках сотавай сувязі, гэта і ёсьць льготны роўмінгавы трафік».
«Цяпер ніводнай скаргі на тое, што недзе або тарыфы высокія, або гэтага трафіку недастаткова, няма ўвогуле», — адзначыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заціснулі апэратараў». Чаму Беларусь і Расея скасоўвалі роўмінг восем гадоў, але так і не змаглі зрабіць гэта цалкам