Як адзначаецца ў паведамленьні міністэрства, такую дынаміку зафіксавалі ў параўнаньні з папярэднім каляндарным тыднем.
Сярод тых, хто захварэў, 64,6% складаюць дзеці.
Згодна з вынікамі лябараторнага маніторынгу, у Беларусі надалей цыркулююць негрыпозныя вірусы (мэтапнэўмавірусы, РС-вірус, рынавірусы, адэнавірусы, сэзонны каранавірус, вірусы парагрыпу, бокапарвавірусы, вірус SARS-CoV-2, празь які ў 2020 годзе абвясьцілі пандэмію), а таксама грып A, пераважна А(H3N2), які называюць ганконскім — яго пандэмію абвяшчалі ў сьвеце ў 1968–1968 гадах.
У ведамстве заявілі, што лякарні забясьпечаныя ўсімі патрэбнымі для лячэньня грыпу і COVID-19 сродкамі.
Каб не захварэць на грып, ведамства раіць менш наведваць зборы вялікай колькасьці людзей у закрытых памяшканьнях, абмежаваць кантакты з хворымі, карыстацца маскамі, трымацца гігіены, праветрываць памяшканьні і рабіць вільготнае прыбіраньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як абараніць сябе ад грыпу, прастуды, COVID-19 і наравірусу ў сэзон хваробаў