«Расея ратуе Беларусь». Мацукевіч — пра беларускія скарбы і чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі

Павал Мацукевіч

У новым праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам — былы дыплямат Павал Мацукевіч.

Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь? Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць. А таксама пра пра межы палітычнага ціску, санкцыі, ізаляцыю і «трыгеры», якія могуць зацікавіць моладзь гісторыяй.


1:05
– Чаму Мацукевіч не застаўся ў эмігранцкай палітыцы
4:19 – Чаму культурная дыпляматыя больш эфэктыўная за палітыку
7:48 – Навошта моладзі патрэбныя артэфакты культуры, калі яны «жывуць» у ТikTok
10:30 – хто паўплываў на беларускасьць Мацукевіча
16:03 – як эфэктыўна прасоўваць беларускасьць
21:11 – пры якіх умовах Расея пачне вяртаць беларускія каштоўнасьці
23:56 – што зь беларускіх каштоўнасьцяў у сьвеце самае важнае
29:57 – пантэон беларускіх герояў паводле Мацукевіча
32:43 – самая важная падзея беларускай гісторыі
35:16 – ці на гісторыі ІІ Сусьветнай вайны можна выхоўваць грамадзтва
39:53 – чаму беларусы прарасейскія
42:40 – ці дыялёг з Захадам адцягне Беларусь ад Масквы
48:05 – што Крэмль не кантралюе ў Беларусі
51:40 – чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі
56:37 – часу Эўропа ня хоча размаўляць з Лукашэнкам і ці правільна гэта

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наста Рагатко — пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг