Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага і ініцыятара Берасьцейскай уніі

Кастусь Каліноўскі. Каляж

Падзеі 2 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальны герой Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1348 — бітва на Стрэве (каля Коўна). Войска ВКЛ на чале з Альгердам і Кейстутам пацярпела паразу ад прускага войска. Загінуў між іншых брат Альгерда Нарымонт, князь полацкі.

1386 — у Любліне на вальным сойме Ягайлу абралі каралём Польшчы.

1589 — кароль Жыгімонт ІІІ Ваза пацьвердзіў усе прывілеі Горадні.

1920 — у Тарту падпісаны мірны дагавор, згодна зь якім Савецкая Расея прызнала незалежнасьць Эстоніі.

1943 — капітуляцыя немцаў пад Сталінградам. Заканчэньне Сталінградзкай бітвы.

Бой у Сталінградзе

1946 — адзін узвод з аддзелу «Бурага» ноччу акружыў і спаліў вёску Зані, забіўшы 24 чалавекі (пераважна жанчын, дзяцей і старых, бо дарослыя мужчыны ў той час у хатах не начавалі). Іншы ўзвод «Бурага» спаліў вёску Шпакі, забіўшы ў ёй 9 чалавек.

1968 — дбаньнем Алеся Белакоза адкрыўся літаратурна-этнаграфічны музэй у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну.

У гэты дзень нарадзіліся

1494 Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, якая ўвайшла ў гісторыю Беларусі маштабнымі аграрнымі рэформамі.

Бона Сфорца

1536Пётра Скарга, царкоўны і палітычны дзяяч, рэктар Віленскай акадэміі, ініцыятар Берасьцейскай уніі.

1754 Шарль Марыс дэ Талейран-Пэрыгор, францускі палітык і дыплямат.

1882Джэймз Джойс, ірляндзкі паэт і пісьменьнік, аўтар знакамітага раману «Ўліс».

Джэймз Джойс

1902 — нарадзіўся Станіслаў Грынкевіч, псыхааналітык, грамадзкі і культурніцкі дзяяч, дасьледнік псыхааналізу, ахвяра сталінізму.

1941 (фактычна 1939)— Пётра Садоўскі, мовазнаўца, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне.

1950Лявон Дзейка, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

1957 Аляксей Ляляўскі, рэжысэр тэатра лялек.

У памяці

483 да н.э. Сыдгартха Ґаўтама, індыйскі прынц, пасьля пераўвасабленьня — Буда.

Буда ў Камакуры, Японія, фота Ігара Карнея

1746Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1892 — памёр Люцыян Крашэўскі, мастак і фатограф, брат Юзафа і ілюстратар ягоных твораў.

1983 Мікола Прашковіч, беларускі дысыдэнт, літаратуразнаўца, перакладнік, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х.

1996 Алесь Звонак, пісьменьнік, перакладнік, вязень сталінскіх турмаў.