12 чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны пасьля ўдару расейскага бесьпілётніка

Разбурэньні ў Днепрапятроўскай вобласьці пасьля расейскіх атак, архіўны здымак

Расейскі бесьпілётнік ударыў у службовы аўтобус у Паўлаградзкім раёне Днепрапятроўскай вобласьці.

Пра атаку паведаміў у тэлеграме кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Ганжа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 12 чалавек загінулі, яшчэ сем атрымалі раненьні. Падрабязнасьці ўдакладняюцца.

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны ўдакладняе, што расейскія войскі нанесьлі ўдары бесьпілётнікамі па горадзе Тарноўка.

Кіраўнік Канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны Міхаіл Валынец паведаміў, што расейскія войскі ўдарылі ракетай па вугальным прадпрыемстве, а таксама аўтобусе з шахтарамі, які выконваў перавозіў людзей са зьмены.

30 студзеня расейскія войскі атакавалі мікрааўтобус у Херсоне, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея абстраляла радзільню ў Запарожжы, ёсьць параненыя