«Зубар зьявіўся каля нашай вёскі пару дзён таму. Стаяў на полі, выходзіў на дарогу Сьвіслач — Ялізава... [...] Ён быў спакойны, у асноўным стаяў, а калі рухаўся, то не сьпяшаўся, ляніва неяк. Людзі прыносілі зубру хлеб і буракі, але ён ня еў», — расказала Алена Жуковіч мясцоваму выданьню «Асіповіцкі край».
Паводле яе, зубра прываблівалі ліхтары: ён доўга стаяў пад адным, потым пераходзіў да іншага. «Такім чынам ён перагарадзіў вароты да дому, і ўласьнік, калі вярнуўся з працы, мусіў шукаць іншы шлях. Потым зубар прылёг, а недзе а другой гадзіне ночы зьнік. Мяркуючы па сьлядах, пайшоў у бок Ялізава», — паведаміла мясцовая жыхарка.
Зубар перагарадзіў ваход у будынак
Паводле навукоўцаў, зубры прыходзяць да людзей, часьцей за ўсё зімой праз адсутнасьць натуральнай ежы, выкліканую вялікай колькасьцю сьнегу. Але вельмі часта, калі яны трапляюць у незвычайныя для сябе ўмовы, могуць паводзіць сябе агрэсіўна праз стрэс.
Маладыя зубры могуць прыходзіць з мэтай асваеньня новай тэрыторыі. Дасьледчыкі раяць у выпадку выпадковай сустрэчы з зубрам не падыходзіць да яго і не рабіць нейкія рэзкія рухі побач або фатаграваць жывёлу зблізку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі панізілі ахоўны статус зуброў, мядзьведзяў, рысяў і барсукоў