Авіякампанія з ААЭ зь лютага адновіць рэйсы зь Менску

Самалёт FlyDubai

Вядомы і расклад першых рэйсаў.

Кампанія FlyDubai аднаўляе рэйсы зь Менску ў пачатку лютага, вынікае з афіцыйнай старонкі перавозьніка.

Першы рэйс з Дубаю ў Менск прыбудзе 1 лютага, а 23:45.

Рэйсы зь Менску ў Дубай пачнуцца 2 лютага, а 00:45.

Да 13 лютага кампанія будзе выконваць зь Менску толькі начныя рэйсы. Першы дзённы рэйс у Дубай адправіцца 14 лютага, а 13:50.

Авіякампанія FlyDubai не выконвала рэйсаў у Менск з канца сьнежня. 24 сьнежня яна перавяла рэйсы зь Менску ў Маскву. У той час карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі здагадку, што скасаваньне рэйсаў было выклікана малой колькасьцю пасажыраў на маршруце ў Менск.

Беларускі бок сытуацыі не камэнтаваў, хаця спачатку кампанія з ААЭ збюіралася аднавіць рэйсы ў студзені.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» паведаміла пра затрымкі і скасаваньні рэйсаў у Маскву з прычыны неспрыяльнага надвор’я


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Менску ў Ізраіль вылецеў самалёт «Белавія», першы пасьля аднаўленьня двухбаковых палётаў