Дата дня
30 студзеня 1921 году ў сялянскай сям’і на Гомельшчыне нарадзіўся Іван Шамякін — у будучыні народны пісьменьнік, ляўрэат шматлікіх дзяржаўных і літаратурных прэміяў і ганаровых званьняў. Аўтар такіх беларускіх бэстсэлераў 1960–80-х гадоў, як «Сьнежныя зімы», «Сэрца на далоні», «Атлянты і карыятыды», «Трывожнае шчасьце». Адзін з самых выдаваных беларускіх празаікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў пра Івана Шамякіна, які нарадзіўся 100 гадоў тамуТаксама ў гэты дзень
1922 — у Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў Беларусі вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова. Тут працавалі Янка Купала, Аркадзь Смоліч і Ўсевалад Ігнатоўскі. У 1928 годзе Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук.
Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульту), 1922 год, Менск
1925 — заснаваны Бярэзінскі біясфэрны запаведнік.
1946 — у Менску паводле судовага прысуду публічна павесілі 14 нацысцкіх афіцэраў.
1972 — ангельскія дэсантнікі застрэлілі 13 ірляндзкіх дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць брытанскага кіраваньня ў Паўночнай Ірляндыі. У 2010 годзе прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран папрасіў прабачэньня ад імя дзяржавы.
Брытанскі салдат цягне каталіцкага пратэстоўца падчас «Крывавай нядзелі» ў Лёндандэры, 30 студзеня 1972 году
1975 — у Менску адкрыўся кінатэатар «Кастрычнік».
Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску
1992 — Беларусь прынялі ў Арганізацыю бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ).
2023 — у продаж паступіла кніга Карнея Чукоўскага «Добры доктар БудзьЗдароў», пераклад якой на беларускую зрабіў у турме Андрэй Скурко.
У гэты дзень нарадзіліся
1833 — Апалінар Гараўскі, беларускі пэйзажыст.
1882 — Франклін Дэлана Рузвэльт, 32 прэзыдэнт ЗША.
Франклін Рузвэльт, сьнежань 1941
1895 — Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і падчас Другой усясьветнай вайны.
1921 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.
Іван Шамякін у сваёй роднай вёсцы Карма Добрускага раёну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канец сэрыялу1923 — Леанід Гайдай, савецкі кінарэжысэр.
Леанід Гайдай і Юры Нікулін
1935 — Эрнст Ляўкоў, беларускі навуковец, геоляг і краязнаўца, аўтар кнігі пра культавыя валуны Беларусі, адзін з стваральнікаў Парку валуноў у Менску.
У памяці
1649 — падчас Ангельскай рэвалюцыі пакараны сьмерцю кароль Карл І Ст’юарт.
1948 — Махатма Гандзі, лідэр індыйскага нацыяналізму.
Махатма Гандзі
«Спачатку яны ігнаруюць цябе, пасьля сьмяюцца. Пасьля яны бʼюць цябе, пасьля ты перамагаеш».