Як паведаміла расейскае выданьне «Камэрсант» з спасылкай на свае крыніцы, нават чаканьне на скасаваньня забароны на экспарт ужо паўплывала на біржавых цэнах — яны пачалі расьці.
У прыватнасьці, Кірышскі НПЗ у лютым плянуе адгрузіць 111 тысяч тон праз порт Усьць-Луга, а ўвесь магчымы экспарт у лютым-сакавіку ацэньваюць у 700–900 тысяч тон на месяц.
Паводле выданьня, Міністэрства энэргетыкі Расеі падрыхтавала і перадала на разгляд ураду праект адпаведнай пастановы.
Скасаваньне забароны на экспарт, піша «Камэрсант», можа сьведчыць пра тое, што расейскія НПЗ аднаўляюцца пасьля атак украінскіх бесьпілётнікаў, у выніку якіх шэраг ключавых НПЗ вымушаныя былі спыніць або скараціць дзейнасьць.
У канцы 2025 году Ўкраіна ажыцьцявіла рэкордную колькасьць атак на расейскія НПЗ. У выніку праз дэфіцыт паліва Расея вымушана была ўвесьці забарону на экспарт свайго паліва і істотна павялічыць пастаўкі нафтапрадуктаў зь Беларусі. Найбольшыя аб’ёмы беларускіх паставак зафіксавалі летась у кастрычніку, калі аб’ём таргоў беларускім бэнзінам на Пецярбурскай біржы вырас у 47 разоў да ўзроўню ў кастрычніку 2024-га — да 36 480 тон. За 19 дзён лістапада на біржы прадалі 21 720 т беларускага бэнзіну — у 7 разоў больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году, а ў пачатку сьнежня — у 8 разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства заявіла пра «фэйкавае» відэа чыноўніка. «Дэфіцыту паліва ў Расеі не было і няма»