Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Менскага гарвыканкаму, у Менску аб’яўлены аранжавы ўзровень небясьпекі.
«Днём 29 студзеня захаваецца галалёд, у тым ліку на дарогах. Сталічная Дзяржаўтаінспэкцыя рэкамэндуе ўдзельнікам дарожнага руху ўлічваць умовы надвор’я. Будзьце асьцярожныя», — папярэдзіла інспэкцыя. «Менсктранс» паведамляе аб перапынках у руху тралейбусаў і трамваяў.
А ў Гомлі і частцы Гомельскай вобласьці — туман. Пра аранжавы ўзровень небясьпекі паведаміў тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкаму.
«Гомельаблгідрамэт папярэджвае аб неспрыяльнай зьяве надворʼя. Абʼяўлены аранжавы ўзровень небясьпекі. Туманы, якія назіраюцца месцамі ў вобласьці, распаўсюдзяцца на большую частку рэгіёну і захаваюцца раніцай. У Гомлі туман захаваецца», — паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама ў Тэлеграме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве энэргетыкі заявілі аб поўным аднаўленьні энэргазабесьпячэньня ўсіх пацярпелых населеных пунктаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь пад уплывам цыклёну «Леоні»: галалёдзіца і рэзкае пахаладаньне