«Цягам двух сутак энэргетыкі Беларусі ў складаных умовах надвор’я ліквідоўвалі наступствы цыклёну „Леоні“. За ўвесь пэрыяд стыхіі электразабесьпячэньне было парушана ў больш за 480 населеных пунктах. Работы ішлі без перапынку, у тым ліку на цяжкадаступных участках», — адзначаецца ў паведамленьні.
У аднаўленьні энэргазабесьпячэньня задзейнічалі прыблізна 280 аварыйных брыгад — больш за 900 адмыслоўцаў, 320 адзінак тэхнікі і 6 дызельных генэратараў.
«Энэргетыкі працягваюць працу ва ўзмоцненым рэжыме, вядуць сталы маніторынг і гатовыя рэагаваць на магчымыя зьмены сытуацыі», — паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі.
Тым часам Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Беларусі зноў папярэдзіла аб неспрыяльных умовах надвор’я, празь якія захоўваюцца рызыкі пашкоджаньня і абрыву ліній сувязі і электраперадач, а таксама дарожна-транспартных здарэньняў праз галалёд на дарогах.
Форум