Як паведамляе «Позірк» з спасылкай на Белстат, у 2025 годзе арганізацыі гандлю рэалізавалі (у абсалютным алькаголі) 7638,9 тыс. дал (дэкалітраў) алькагольных напояў і піва — на 1,5% менш, чым у 2024-м.
У натуральным выяўленьні было прададзена:
- гарэлка — 8139,6 тыс. дал (на 1% менш, чым годам раней);
- напіткі слабаалькагольныя — 4784,1 тыс. (–2,2 працэнта);
- віны вінаградныя — 3354,7 тыс. (–4%);
- віны пладовыя — 3285,1 тыс. (–13,7%);
- віны пеністыя (уключна з шампанскім) — 2210,2 тыс. (–0,3%);
- каньяк і брэндзі — 1357,5 тыс. (+9,3%);
- лікёры і вырабы лікёра-гарэлачныя — 1290,4 тыс. (+7,1%);
- піва — 40 171,3 тыс. (–3,9%).
У 2025 годзе гандаль у Беларусі прадаў алькагольных напояў і піва на 6,7 млрд рублёў (доля ў раздробным таваразвароце — 6,8%).
Надалей зьніжаецца попыт на пладовыя віны, якія ў народзе называюцца «чарнілам» і якія лічацца самымі небясьпечнымі для арганізму. У 2012 годзе ў Беларусі нават спрабавалі забараніць гэтыя напоі, але Аляксандар Лукашэнка выказаўся супраць, хоць лякальныя забароны выявілі зьніжэньне злачыннасьці ў стане алькагольнага ап’яненьня ў адпаведных раёнах.
Летась продаж вінаградных вінаў перавысіў продаж пладова-ягадных, у 2023-м яшчэ было наадварот.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі тры гады запар зьніжаецца спажываньне алькаголю