Разам з пацяпленьнем на большую частку тэрыторыі Беларусі прыйдуць ледзяны дождж, завеі й сьнег. ДАІ заклікае да максымальнай асьцярожнасьці: галалёд, у тым ліку на дарогах, а ў Віцебску сьнегавы набой. Белгідрамэт абвясьціў аранжавы ўзровень небясьпекі.
Старшыня Гомельскага гарвыканкаму Ўладзімер Прывалаў у сваім тэлеграм-канале паведаміў пра складанасьці, выкліканыя ледзяным дажджом у Гомлі.
«Ледзяны дождж стварае на дарогах і тратуарах тонкі, амаль нябачны лёд (галалёд), што рэзка павышае рызыку аварыящ і падзеньняў», — папярэджвае ён.
Тралейбусы ў Гомлі ня ходзяць па адной з галоўных вуліц гораду — Савецкай — і па вуліцы Яфрэмава ў сувязі з тым, што грузавы аўтамабіль урэзаўся ў слуп.
Таксама ў Гомлі адбылося аварыйнае адключэньне ацяпленьня ў двух дамах, аднаўленчыя работы працягваюць. Аварыйна адключалі электраэнэргію ў Навабеліцкім раёне, аварыя зьліквідаваная, паведаміў старшыня гарвыканкаму.
Беларусь накрыў цыклён «Леоні», які адступіць толькі ў сераду, расказала намесьніца начальніка службы мэтэаралягічных прагнозаў Белгідрамэту Марына Лукша:
«Неўзабаве цыклён падыме асяродак тэмпэратураў каля нуля з поўдня Эўропы, што прывядзе ня толькі да падвышэньня тэмпэратурнага рэжыму, але і да моцных ападкаў у выглядзе сьнегу, мокрага сьнегу і дажджу», — прыводзіць яе словы дзяржаўнае агенцтва «Минск–новости». А пры такім надворʼі, папярэдзіла Марына Лукша, будзе ўтварацца галалёд.
Раней генэральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня «Гаррамаўтадар» Менскага гарвыканкаму Максім Белавус запэўніў, што горад гатовы да новых сюрпрызаў надвор'я.
«Мы нарыхтавалі неабходную колькасьць рэагентаў: звыш дзевяці тысяч тон солі і больш за 20 тысяч тон пяскова-солевых сумесяў. Ужо зараз дзеля прафіляктыкі ходнікі і праезная частка дарог будуць апрацоўвацца супраць галалёду», — расказаў Максім Белавус, якога цытуе times.by.
–м камунальнікі не пасьпяваюць спраўляцца, абрывы кантактных лініяў тралейбусаў, дарожна-транспартныя здарэньні.
Паводле прагнозу надворʼя, 27 студзеня ў Беларусі мае працягвацца пацяпленьне, цёплае паветра ідзе з поўдня Эўропы. Чакаецца перавага воблачнага надворʼя, на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (сьнег, мокры сьнег, дождж), у паўночна-ўсходняй палове чакаецца моцны сьнег. У многіх раёнах галалёд, у тым ліку на дарогах. Месцамі прагназуюцца туман і наліпаньне мокрага сьнегу. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу –2..–8°С, на паўднёвым захадзе –1..+2°С, максымальная днём –4..+2°С.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь пад уплывам цыклёну «Леоні»: галалёдзіца і рэзкае пахаладаньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь пад сьнегам: небясьпека падсьцерагае над галавой і пад нагамі