Тры байцы палка Каліноўскага загінулі роўна год таму на Запароскім кірунку.
Раней афіцыйная інфармацыя пра гэта не публікавалася, паведаміў полк у тэлеграме.
«Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць», — прыводзяцца словы аднаго з загінулых ваяроў у паведамленьні.
Паводле інфармацыі Свабоды, на гэты момант у вайне на баку Кіева ўдзельнічаюць некалькі соцень добраахвотнікаў зь Беларусі. Агулам колькасьць беларусаў, якія пасьля 2014 году прымалі ўдзел у баях на баку Ўкраіны, складае больш за тысячу чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Жызьнеўскага да Лазарава. Згадваем беларусаў, загінулых за Ўкраіну