Апошнія маршруты паміж краінамі спыняць працу ў чэрвені 2026 года, што азначае поўнае спыненне рэгулярных пасажырскіх зносін, піша belmarket.by. Згортваньне аўтобусных рэйсаў расьцягнута ў часе і адбываецца паэтапна:
- Рыга – Віцебск – спыненьне з 1 лютага 2026 года
- Рыга – Менск – з 26 лютага 2026 года
- Рыга – Гомель – з 27 чэрвеня 2026 года
Пасьля гэтых дат ніводнага рэгулярнага аўтобуснага маршруту паміж Латвіяй і Беларусьсю не застанецца. З 1 лістапада 2025 года ўрад Латвіі ўвёў забарону на нерэгулярныя міжнародныя аўтобусныя рэйсы (напрыклад, экскурсіі і прыватныя замовы), дзеяньне якой працягнецца да кастрычніка 2026 года.
Латвія ня ўводзіць прамой палітычнай або адміністрацыйнай забароны на аўтобусныя зносіны. Замест гэтага выкарыстоўваецца рэгулятарны мэханізм – непадаўжэньне ліцэнзій перавозчыкам, без якіх выкананьне міжнародных рэйсаў немагчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы, хто прайшоў гэтую мясарубку, маем маральнае права гаварыць усё, што хочам, — Калесьнікава ў інтэрвію Золатавай