Макрон заявіў, што Францыя затрымала нафтавы танкер, які падазраюць у датычнасьці да расейскага «ценевага флёту»

Эмануэль Макрон

«Мы ня будзем мірыцца ні зь якімі парушэньнямі», — заявіў францускі прэзыдэнт.

Раніцай 22 студзеня Вайскова-морскія сілы Францыі спынілі карабель-нафтавоз, які ішоў з Расеі. Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў, што судна «падпадае пад міжнародныя санкцыі і падазравалася ў выкарыстаньні падманнага сьцяга».

Апэрацыю правялі ў адкрытым моры пры падтрыцы хаўрусьнікаў. Усё адбылося ў Міжземным моры.

«Яна была праведзена ў строгай адпаведнасьці з Канвэнцыяй ААН у марскім праве».

Макрон згадаў пачатае «судовае расьсьледаваньне». Судна затрымалі.

«Мы маем цьвёрды намер адстойваць міжнароднае права і забясьпечваць эфэктыўнае выкананьне санкцый. Дзейнасьць „ценевага флёту“ спрыяе фінансаваньню вайны супраць Украіны», — дадаў Макрон.

Раней шэраг караблёў, што перавозілі нафту, затрымалі каля берагоў Вэнэсуэлы амэрыканскія войскі. Тыя танкеры таксама падазраюцца ў дачыненьні да расейскага «ценевага флёту».

Расейскі ценевы флёт — збор караблёў пад сьцягамі розных краінаў, якія дазваляюць Расеі абмінаць міжнародныя санкцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ пра атакі на нафтавыя танкеры «ценевага флёту» Расеі: гэта апэрацыя ўкраінскіх спэцслужбаў


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША захапілі сёмы танкер у Карыбскім моры