Аб гэтым паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на паведамленьне Рады Эўразьвязу.
«Эўразьвяз прымае да ведама гэтае абавязаньне і вітае яго», — адзначаецца ў паведамленьні.
Рада ЭЗ рашэньнем ад 15 сьнежня ўвяла новы крытэр для ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы «фізычных асобаў, арганізацыяў і органаў, якія атрымліваюць выгаду ад дзеяньняў і палітыкі, што маюць дачыненьне да Беларусі, удзельнічаюць у іх або спрыяюць ім, калі такія дзеяньні шкодзяць ці пагражаюць дэмакратыі, вяршэнству права, стабільнасьці або бясьпецы ў ЭЗ і яго дзяржавах». Гэтае рашэньне ўхвалілі пасьля таго, як зь Беларусі ў Літву пачалі залятаць паветраныя балёны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейская рада ўхваліла новыя санкцыі супраць Беларусі ў адказ на гібрыдныя атакі на ЛітвуПаводле крыніц Свабоды, Літва прапанавала канкрэтныя новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Сярод іх:
- поўная забарона на трансакцыі для 10 беларускіх банкаў,
- санкцыі на вываз азотных угнаеньняў у дадатак да ўведзеных раней санкцыяў на калійныя ўгнаеньні,
- забарона імпарту беларускага рапсавага алею і солі.
Апрача таго, у Брусэлі абмяркоўваюць рыхтаваньне 20-га пакету санкцыяў на Расею і Беларусь, барацьбу зь «ценевым флётам» Расеі і намаганьні дзеля вяртаньня ўкраінскіх дзяцей з расейскага палону.