Як паведаміла агенцтва Укрінформ, у той жа час Зяленскі заўважыў, што ня можа ўявіць, як Украіна будзе супрацоўнічаць у адным органе з Расеяй і Беларусьсю.
«Расея — наш вораг, Беларусь — яе саюзьнік. Пакуль што для мяне вельмі складана ўявіць, як мы з Расеяй можам быць разам у той ці іншай радзе. І гэта ня тычыцца гэтай „Рады міру“. Проста Расея — гэта пра „Раду вайны“. І Беларусь разам зь імі, а менавіта рэжым Лукашэнкі», — працытавала Зяленскага агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС: Трамп запрасіў Беларусь стаць сузаснавальніцай «Рады міру», Лукашэнка «ўспрыняў станоўча»Ідэя Рады міру абмяркоўваецца з часу спыненьня агню ў сэктары Газа. Паводле пляну Дональда Трампа, на другім этапе перамір’я кіраваньнем Газай мусіў бы займацца часовы палестынскі камітэт, падсправаздачны менавіта Радзе міру — міжнароднай структуры на чале з самім Трампам.
Першым старшынём Савета міру мае стаць Дональд Трамп. Ён жа будзе вырашаць, каго запрашаць у склад органу. Хоць рашэньні будуць прымацца большасьцю галасоў (адна краіна — адзін голас), усе яны мусяць быць зацьверджаныя старшынём. Трамп таксама атрымае права выключаць краіны з Савету, калі гэта не заблякуе большасьць у дзьве траціны галасоў. Ён жа будзе зацьвярджаць парадак дня і вызначаць час і месца пасяджэньняў.
19 студзеня стала вядома, што прэыздэнт ЗША накіраваў адпаведныя запрашэньні 49 краінам сьвету, у тым ліку Расеі і Беларусі. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Беларусі Руслан Варанкоў заявіў, што беларускі бок атрымаў асабісты зварот прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на адрас Аляксандра Лукашэнкі.