Прэзыдэнт у Баўгарыі выконвае пераважна цырыманіяльныя абавязкі, рэальныя ўладныя паўнамоцтвы — у прэмʼер-міністра.
У тэлезвароце да нацыі Радэў заявіў, што гэта ягоны «апошні зварот у якасьці прэзыдэнта», і што [віцэ-прэзыдэнтка] Іліяна Ётава «будзе яму годнай заменай».
Радэў меўся займаць пасаду прэзыдэнта да студзеня 2027 году. Яго сыход у адстаўку выклікаў вэрсіі пра тое, што ён створыць уласную палітычную партыю для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца пасьля нядаўняй адстаўкі папярэдняга ўраду.
Радэў сыстэматычна крытыкуе паводзіны NATO і асуджаў спробы Ўкраіны абараніць сябе ад расейскай агрэсіі. У сакавіку 2023 году на саміце Эўразьвязу, які абмяркоўваў закупку 1 мільёна снарадаў для Ўкраіны, Радэў ня даў згоды на ўдзел Сафіі ў гэтай праграме, а таксама выказаўся супраць паставак баўгарскіх боепрыпасаў ва Ўкраіну праз трэція краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Баўгарыі байкатуе саміт NATO. Ён заявіў, што зь ім ня раіліся наконт дакумэнту пра дапамогу Ўкраіне