Памёр італьянскі мадэльер Валентына Гаравані, сузаснавальнік дома моды Valentino

Валентына Гаравані, архіўнае фота

Італьянскі мадэльер Валентына Гаравані, сузаснавальнік дома моды Valentino, памёр ва ўзросьце 93 гадоў.

Адзеньне ад Valentino насілі такія знакамітасьці як Элізабэт Тэйлар, Нэнсі Рэйган, Шэран Стоўн, Джулія Робэртс і Гвінэт Пэлтраў, піша BBC.

Ён сузаснаваў Valentino ў 1960 годзе і атрымаў у прафэсіі высокі статус, разам з такімі мадэльерамі як Джорджыё Армані ці Карл Лагерфэльд.

У заяве, апублікаванай у Instagram, Фонд Валентына Гаравані і Джанкарла Джамэці паведаміў: «Ён мірна памёр у сваім рымскім доме, акружаны любоўю сваёй сям’і».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр італьянскі мадэльер Джорджыё Армані