Улады заявілі аб новым павышэньні тарыфаў на паслугі ЖКГ, праект указу чакае ўзгадненьня

Ілюстрацыйнае фота

Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла паведаміў, што неўзабаве вырастуць тарыфы на камунальныя паслугі.

«У нас традыцыйна ўжо, напэўна, зь дзясятак гадоў павелічэньне тарыфаў на паслугі ЖКГ вызначаецца ўказам кіраўніка дзяржавы. Раней гэта было ня больш за пяць даляраў на год, вось цяпер 0,5 базавай. Таму праект указу падрыхтаваў урад, накіраваў у Камітэт дзяржаўнага кантролю на ўзгадненьне», — сказаў Генадзь Трубіла ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ.

Паводле яго, тарыфы вырастуць у парамэтрах, прадугледжаных праграмай сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

Ад 1 студзеня 2026 году базавая велічыня складае 45 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі прызналі дэфіцыт кадраў у сыстэме ЖКГ