Як адзначаецца ў паведамленьні суда, адпаведнае рашэньне ўхвалілі 15 студзеня.
Прадпрыемства само зьвярнулася ў суд з заявай аб сваёй эканамічнай няплатаздольнасьці. Прадпрыемства вымушана было пайсьці на такі радыкальны крок праз зьніжэньне аб’ёмаў вытворчасьці, рост складзкіх запасаў, павелічэньне пазыковых абавязаньняў і няздольнасьць іх абслугоўваць. На момант падачы заявы ў суд запазычанасьць «Белвесту» складала 259 мільёнаў рублёў.
Летась у ліпені Віцебскі аблвыканкам увёў вонкавае кіраваньне «Белвестам». Крыху пазьней яго ж увялі ў дыстрыбутарскай структуры «Белвест рытэйл Масква». Апошняя разьвівае раздробны гандаль у Расеі, на яго прыпадае 75% усіх продажаў аб’яднаньня.
У розныя часы заснавальнікамі прадпрыемства «Белвест» былі нямецкі канцэрн Salamander і віцебская фабрыка «Чырвоны кастрычнік» (1988), пазьней (з 2003) — канцэрн «Беллегпрам» і маскоўскае ЗАТ Палітэкс«, а з 2011 году — «Беллегпрам» і расейскае ТАА «Інвэстпрам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гэты вытворца беларускага кальвадосу перажыў 2 вайны. Яго спрабавалі давесьці да банкруцтва, цяпер прадаюць. Гісторыя Ілаўскага бровару