Як паведаміла выданьне «Позірк» з спасылкай на статыстычныя зьвесткі Дэпартамэнту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы, у 2024 годзе на беларусаў прыпадала 38,7% такіх заяў (140 з 362), у 2023-м — 49,9% (287 з 575).
«Такім чынам, за апошнія тры гады назіралася зьніжэньне ня толькі агульнай колькасьці беларусаў — просьбітаў прытулку, але і іх адсотку сярод усіх замежных заяўнікаў», — канстатавала выданьне.
Дзейны дазвол на пражываньне ў Літве на 1 студзеня 2026 году мелі 50 286 грамадзян Беларусі, што на 12,56% менш, чым у 2025 годзе (57 511).
Лік легалізаваных у Літве беларусаў летась зьніжаўся ад месяца да месяца. Найбольшы адток беларусаў у Літве адбыўся летась у лютым, тады беларусаў з ДНЖ стала менш на 3,33% да папярэдняга месяца. У сакавіку ў параўнаньні зь лютым іх стала меней на 2,54%. У наступныя месяцы адток працягнуўся, але толькі ў чэрвені і сьнежні перавысіў 1%.
Самая шматлікая нацыянальная група ўладальнікаў дазволаў на жыхарства ў Літве — украінцы. На 1 верасьня колькасьць грамадзян гэтай краіны зь дзейным дакумэнтам складала 75 928 (на 1 жніўня — 75 941, 1 ліпеня — 75 085, 1 студзеня — 77 080).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва яшчэ на паўтара гады прадоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Беларусі