Дзень у гісторыі
19 студзеня праваслаўныя хрысьціяне адзначаюць Вадохрышча. У гэты дзень, згодна з праваслаўным календаром, сьвяткуюць хрышчэньне Хрыста, асьвячаюць вадаёмы, купаюцца ў палонцы. Сьвятары падкрэсьліваюць, што даваць нырца ў палонку — не царкоўная, а народная традыцыя, якая не зьяўляецца абавязковай для хрысьціяніна.
У Беларусі на гэтую дату прызначаны яшчэ і прафэсійны Дзень ратавальніка. Падразьдзяленьням надзвычайных сытуацыяў сёлета 27 гадоў.
1518 — Скарына выдаў у Празе кнігу „Прамудрасьць Божая“
1966 — Індзіра Гандзі стала першай і адзінай жанчынай прэм’ер-міністрам у гісторыі Індыі.
Індзіра Гандзі
1970 — Пуск першага тралейбуса ў Магілёве. Гэта трэцяя тралейбусная сыстэма ў Беларусі пасьля Менску и Гомлі.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік.
Эдгар Алан По
1838 — Апалёнія Серакоўская, жонка аднаго зь лідэраў паўстаньня 1863 году Зыгмунта Серакоўскага.
1910 — Іван Ушакоў, тэатральны мастак, галоўны мастак тэатру Янкі Купалы.
1916 — Залман Капыскі, беларускі гісторык, дасьледнік фэадальных гарадоў Беларусі.
1931 — Натальля Паплаўская, беларуская мастачка, афарміцелька дзіцячых кніг.
1939 — Тацяна Мархель, акторка, народная артыстка Беларусі.
1947 — Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст, «архітэктар» эканамічных рэформаў у посткамуністычнай Польшчы.
Лешак Бальцаровіч падчас лекцыі ў Менску, 2014
1972 — Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор.
Сяргей Міхалок
У памяці
1656 — Казімір Леў Сапега (сын Лява Сапегі), дзяржаўны і грамадзкі дзеяч ВКЛ.
Казімір Леў Сапега
1763 — Антоні Жалкоўскі, каталіцкі дзяяч, біскуп Беларускі.
1862 — Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».
1944 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч га Беласточчыне.
1969 — Ян Палах, студэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, які на знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Варшаўскай дамовы 16 студзеня 1969 году абліў сябе бэнзінам і зьдзейсьніў самаспаленьне. Памёр праз тры дні ў шпіталі. 25 студзеня пахаваньне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў дэманстрацыю.
Ян Палах
2001 — Ян Пятроўскі, беларускі дзяяч у Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, пісьменьнік, перакладчык.
2013 — Юры Гумянюк, беларускі пісьменьнік, паэт, журналіст.