Расея вярнула ў Беларусь 2 тоны варанай кілбасы

Вараная кібаса Ваўкавыскага мясакамбінату, якую 16 студзеня вярнуў у Беларусь Рассельгаснагляд

Інспэктары Рассельгаснагляду спынілі машыну зь беларускай кілбасой у Пскоўскай вобласьці і выявілі два парушэньні.
  • Не было суправаджальных дакумэнтаў пра бясьпеку і паходжаньне прадукцыі.
  • У машыне адсутнічала халадзільнае абсталяваньне.

З гэтых прычынаў кілбасу вярнулі назад у Беларусь, паведаміла Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленьне Рассельгаснагляду.

Навіну ведамства праілюстравала здымкам скрыні варанай кілбасы, зробленай у Ваўкавыску.

У той жа дзень Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь амаль 7 тонаў салатаў, бо знайшоў у іх насякомае-шкодніка — заходняга кветкавага трыпса, паведаміў «Позірк». Ледзь бачнага, але небясьпечнага для сельскай гаспадаркі.

6 студзеня Рассельгаснагляд не дазволіў правезьці ў Расею 24 каровы, бо ў перавозьніка не было патрэбных вэтэрынарных дакумэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад сьвятамі зь Беларусі ў Расею хлынула харчовая кантрабанда