Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, такія трэніроўкі неабходныя для «апэратыўнага рэагаваньня галіновай падсыстэмы дзяржаўнай сыстэмы па надзвычайных сытуацыях (ДСНС) на надзвычайныя сытуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару».
У выніку «быў адпрацаваны дакладны парадак узаемадзеяньня па выдачы лекавых прэпаратаў з галіновага рэзэрву»: прыём і апрацоўка заяўкі ад установы аховы здароўя, камплектацыя неабходных лекавых сродкаў на аптэчным складзе, арганізацыя іх адгрузкі і транспартаваньня.
Сьцьвярджаецца, што вучэньні «дазволілі праверыць зладжанасьць працы ўсіх зьвёнаў, мінімізаваць час рэагаваньня і гарантаваць своечасовае забесьпячэньне насельніцтва жыцьцёва важнымі мэдыкамэнтамі ў любой сытуацыі».
Раней пра такія трэніроўкі Мінздароўя не паведамляла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абвясьціў раптоўную праверку Ўзброеных сіл Беларусі