У другой частцы эфіру іраназнаўца Міхаіл Круціхін раскажа пра масавыя пратэсты ў Іране, іх гістарычны кантэкст, унутраны палітычны расклад у краіне і сцэнары далейшага разьвіцьця падзеяў.
Далучайцеся да жывога эфіру і задавайце свае пытаньні.
Вольга Лойка: Калі ўлады дамогуцца адмены санкцыяў, то гэта можа запаволіць падзеньне. Пакуль гаворка ня ідзе пра тое, што мы можам дагнаць іншых. Пра гэта ішла гаворка, клаі ў нас зьявіўся ПВТ, калі мы выйшлі на глябальную канкурэнтаздольнасьць. Зараз гаворка ідзе пра тое, ці мы будзем павольна расьці, будзем мы падаць ці расьці павольней. Гэта зьмякчэньне падзеньня. Незразумела, за кошт чаго Беларусь можа стаць эканомікай, якая імкліва расьце. Ніякіх рэсурсаў для гэтага няма. Ні грошай, ні чалавечых рэсурсаў, ні інтэлектуальных. Можна адмяніць санкцыі, вярнуць людзей, але трэба яшчэ вярнуць іх энтузіязм, вярнуць іх надзею, што менавіта ў гэтай краіне трэба будаваць свае бізнэсы і сваё жыцьцё. Гэта складана сабе ўявіць цяпер.
1:11 – Што стаіць за апошнімі кадравымі прызначэньнямі Лукашэнкі?
7:53 – Лукашэнка шмат гадоў кажа, што Віцебская вобласьць «вельмі складаная», што на самой справе стаіць за гэтымі словамі?
10:10 – Прызначэньне амбасадара ў Маскве кіраўніком праблемнай вобласьці – гэта пакараньне, выпрабаваньне або спроба «падцягнуць» рэгіён?
11:57 – Ці ёсьць у рэгіёнаў у Беларусі хоць нейкая эканамічная суб’ектнасць, ці ўсё вырашаецца выключна ў Менску?
13:28 – Ці могуць кадравыя перастаноўкі вырашыць сыстэмныя праблемы рэгіёнаў?
15:29 – Наколькі небясьпечнай для эканомікі становіцца вычарпанасьць кадравага рэсурсу?
17:49 – Улады разьлічваюць на рост эканомікі каля 3%, незалежныя аналітыкі называюць лічбу каля 1,8%. Чаму гэты разрыў такі вялікі і хто тут бліжэй да рэальнасьці?
19:43 – За кошт чаго ўлады спадзяюцца «выцягнуць» эканоміку ў 2026 годзе?
19:43 – Ці будзе ў Беларусі расьці падатак на даданую вартасьць?
22:50 – Калі эканоміка Беларусі і далей будзе расьці на 1–2% у год, што гэта азначае для людзей праз 3–5 гадоў – стабільнасьць ці паступовае зьбядненьне?
24:38 – Калі ўдасца адмяніць санкцыі, як гэта паўплывае на эканоміку?
Падзеі ў Іране:
26:30 – Чаму супрацоўніцтва з Іранам нават для беларускіх уладаў цяпер выглядае таксычным?
30:02 – Ці нешта зьменіцца для ўладаў Беларусі, калі ў Іране зьменіцца рэжым?
32:11– Сёлетнія пратэсты ў Іране ў гістарычнай пэрспэктыве – гэта працяг рэвалюцыі 1979 года ці ўжо спроба выйсьці за яе рамкі?
35:10 – Наколькі легітымная гэтая ісламская рэспубліка сёньня ў вачах іранцаў?
37:10 – Якую ролю маладыя іранцы граюць у пратэстах?
39:23 – Наколькі розныя былі рэжым шаха і сёньняшні ісламскі рэжым?
43:33 – Наколькі для насельніцтва Ірану важная рэлігія, а не сілавая дзяржава?
47:55 – У чым прычыны эканамічных праблемаў Ірану?
51:33 – Якую ролю ў пратэстах грае сын былога шаха Ірану?
53:05 – Чаму, нягледзячы на шматгадовыя пратэсты, у іранцаў не атрымоўваецца памяняць ці нават мінімальна рэфармаваць сыстэму?
54:33 – Які сцэнар найбольш верагодны для Ірану ў кантэксьце гэтых пратэстаў?
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.